Кампетэнцыі прафесіяналізму

26.11.2024
Сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы рыхтуюць у цэнтры кампетэнцый тэхналогій аўтасэрвісу Вілейскага дзяржаўнага каледжа. Падчас вытворчага навучання ў майстэрні тэхнічнага абслугоўвання і рамонту транспартных сродкаў удалося заспець навучэнца Уладзіміра Круцько. Рамонт аўтамабіляў — тое, што заварожвала і захапляла яго з дзяцінства. Ужо не так шмат засталося да заканчэння вучобы і да здзяйснення мары юнака: малады чалавек атрымае спецыяльнасць аўтамеханіка 5 разраду і пачне займацца любімай справай. Фотанавіна на zviazda.by 📸
поделиться в: