Дзень Народнага адзінства адзначылі у Вілейскім дзяржауным каледжы

17 сентября, 2021 Автор: admin

“ Ты з Усходняй, я з Заходняй”…

“Падарожжа па краіне беларусаў”, “Там, дзе вежы Сафіі”, “Беларускі фальклор”, “Народнае мастацтва”…-Гэтыя  і іншыя кнігі айчынных выдаўцоў збегліся на выставе ў бібліятэцы вілейскага дзяржаўнага каледжа. Арганізатары датасавалі яе да Дня народнага адзінства, нацыянальнага свята, якое ўпершыню адзначылі беларусы 17 верасня, згодна адпаведнага Указу кіраўніка дзяржавы.

 Адзінства-гэта наша ўзаемаразуменне, наш гонар набыткамі ў галіне культуры, захаванні традыцый, мовы і сваіх духоўных пачаткаў. Пра ўсё гэта разважалі навучэнцы групы 3-21, будучыя электраманцёры і зваршчыкі , падчас гутаркі, арганізаванай біліятэкарам Марыяй Кузаўкінай.

Напачатку звярнуліся да вытокаў даты, падзей, на якіх грунтуецца яе гістарычная канцэпцыя. Нагадалі Рыжскі мірны дагавор 1921 года, рабаўніцкі для лёсу нашай краіны. Згодна яго большая частка Беларусі стала тэрыторыяй суседняй Польшы. Сітуацыя доўжылася да 1939 года. Яна замарудзіла, але не спыніла культурнае развіццё краіны. Удзельнікі гутаркі разам нагадалі імёны   беларускіх пісьменнікаў, творчасць якіх у свой час гучала на тэрыторыі Заходняй Беларусі: Максіма Танка, Піліпа Пестрака, Міхася Машары, Валянціна Таўлая. Успомнілі нашу зямлячку, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганну Новік, імя якой носіць сёння наша раённая бібліятэка. Напрыканцы размовы нагадалі радкі вядомага верша Янкі Купалы: “ Ты з Усходняй, я з Заходняй нашай Беларусі, больш з табою ўжо ніколі я не разлучуся”… Некалі  беларусаў сапраўды раздзяліў гістарычны лёс. Ён жа і паяднаў нас, стварыўшы адзіную прастору для сяброўства, узаемаразумення і далейшага развіцця.

       Клуб “Юны журналіст” Вілейскага каледжа. Фота Кацярыны Кізік